Цалкам сума штрафу складае 1.400.000 рублёў. У канцы траўня Генэральная пракуратура ўзбудзіла адміністратыўную справу ў зьвязку з адным з артыкулаў у газэце “Навінкі”. Артыкул быў прысьвечаны прызнаньню Нацыянальнага сходу Парлямэнцкай Асамблеяй АБСЭ. У традыцыйнай для сябе сатырычнай форме “Навінкі” праілюстравалі як, магчыма, зьмянілася стаўленьне эўрапейскіх кіроўных структураў да Аляксандра Лукашэнкі.
Паўлюк Канавальчык не прызнаў факту абразы спадара Лукашэнкі. Нягледзячы на тое, што апошнія дзесяць гадоў Паўлюк Канавальчык не жыве з бацькамі, частку маёмасьці ў кватэры апісалі. І вось 27 жніўня галоўны рэдактар “Навінак” яе выкупіў за 515.000 рублёў. Якім чынам суд спагоніць астатнюю суму, пакуль невядома.