Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ІНТЭРНЭЦЕ ЗЬЯВІЎСЯ САЙТ ФОНДУ “ЗА НОВУЮ БЕЛАРУСЬ”

Севярын Квяткоўскі, Менск

За эпіграф стваральнікі сайту ўзялі словы Янкі Купалы: “Час выявіць і нам свае сілы ў будаўніцтве новага жыцьця для сваёй Айчыны”. Паводле кіраўніка фонду “За новую Беларусь” экс-міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава, сайт скіраваны найперш на беларускага спажыўца інфармацыі:

(Лявонаў: ) “Мы жывем у такі час, калі сродкі электроннае сувязі маюць вялікае значэньне. Таму надаем гэтаму пэўную ўвагу. Вось таму й адкрылі свой сайт, каб знаёміць сваіх чытачоў, грамадзянаў Беларусі й ня толькі, з нашымі намерамі, з нашымі плянамі”.

Васіль Лявонаў кажа, што ў бліжэйшы час на вэб-старонцы маюць адлюстравацца актыўныя дзеяньні Фонду “За новую Беларусь”:

(Лявонаў: ) “Мусяць быць захады па нашых справах беларускіх. Мусяць быць у бліжэйшы час захады па беларуска-расейскіх нашых супольных праектах”.

Цяпер на сайце фонду “За новую Беларусь” разьмешчаная кніга Васіля Лявонава “Праца над памылкамі”, інфармацыя пра барацьбу за Коласаўскі Ліцэй, аналіз Станіслава Багданкевіча “Пэрспэктывы расейскага рубля ў Беларусі” ды іншыя матэрыялы.
XS
SM
MD
LG