Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІК АБСЭ ФРАЙМУТ ДУВЭ ВЫМУШАНЫ АДМОВІЦЦА АД ВІЗЫТУ Ў БЕЛАРУСЬ


Віталь Тарас, Прага

У паведамленьні прэсавай службы АБСЭ гаворыцца, што Фраймут Дувэ, паўнамоцтвы якога завяршаюцца сёлета прыканцы году, два месяцы таму быў запрошаны ў Беларусь кіраўніком офісу АБСЭ ў Менску Эбэргардам Гайкенам. “Я глыбока шкадую, што мне не дазволена наведаць 1-га верасьня Менск, каб разьвітацца з адважнымі беларускімі журналістамі, якім я меў гонар аказваць падтрымку на пасадзе прадстаўніка АБСЭ па СМІ”, – заявіў сёньня Фраймут Дувэ.

У апошні раз Дувэ наведаў з афіцыйным візытам Беларусь у 1999 годзе. Ён плянаваў таксама прыехаць у Менск напачатку 2001 году, але тагачасны міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў папрасіў яго адкласьці візыт да красавіка. Аднак, гэты візыт не адбыўся, паколькі беларускі ўрад адмовіў у візе памочніку Фраймута Дувэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG