Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЛЕРА ШЧУКІНА АБВІНАВАЧВАЮЦЬ У ХУЛІГАНСТВЕ

Вінцэсь Мудроў, Полацак

29 ліпеня, паводле судовага рашэньня, праваабаронца быў выселены з пакою аднаго з полацкіх інтэрнатаў, дзе жыў дагэтуль, і цяпер яму даводзіцца начаваць у пачакальні мясцовага чыгуначнага вакзала. З гэтай нагоды супрацоўнікамі міліцыі быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, якое палягала ў тым, што сп. Шчукін спаў у пачакальні, паклаўшы ногі на лаву. Гэта было кваліфікавана як хуліганскія дзеяньні.

Падчас судовага паседжаньня абвінавачаны папрасіў паказаць яму нарматыўны дакумэнт, які сьведчыць, што адпачынак на вакзальнай лаве зьяўляецца хуліганскім дзеяньнем. Пасьля таго судзьдзя Наталя Абрамава абвесьціла перапынак у разглядзе справы. Наступнае паседжаньне адбудзецца 29 жніўня, а да таго часу абвінаваўцы будуць шукаць згаданыя дакумэнты.
XS
SM
MD
LG