Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІ ОФІС АБСЭ РАСПАЧАЎ ПРАЕКТ, НАКІРАВАНЫ НА РАЗЬВІЦЬЦЁ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ

Уладзімер Глод, Менск

Вучоба, якая працягнецца пяць дзён, ажыцьцяўляецца ў рамках праекту “Дэмакратыя на мясцовым узроўні й садзейнічаньне мясцоваму самакіраваньню ў Беларусі”, падрыхтаванага офісам АБСЭ ў Менску. Кандыдатаў на паездку прапанавалі Міністэрства юстыцыі Беларусі і фонд імя Льва Сапегі.

Да канца году ў рамках гэтага праекту ягоныя ўдзельнікі вывучаць досьвед мясцовага самакіраваньня ў Польшчы, Чэхіі і Латвіі. Намесьнік кіраўніка менскага офісу Ваграм Абаджан сказаў, што офіс “…чакае пазытыўных вынікаў і далейшага супрацоўніцтва ў гэтым ды іншых праектах”.
XS
SM
MD
LG