Спартакіяда ладзілася на спартовай базе Адкрытага акцыянэрнага таварыства “Палімір”, удзел у спаборніцтвах бралі чальцы Незалежнага ды Свабоднага прафсаюзаў з Наваполацку, Полацку, Салігорску ды Мазыру. Агулам на спартакіяду прыехала блізу ста чалавек. У праграме былі таксама культурніцкія акцыі й выстава палітычнага плякату.
Пераможцам спартакіяды стала спартовая дружына Незалежнага прафсаюзу ААТ “Палімір”.