Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МОЛАДЗЕВАЕ АБ’ЯДНЯНЬНЕ “ЭКАСКОП” ЗЛАДЗІЛА ЭКАЛЯГІЧНУЮ АКЦЫЮ НА РАЦЭ ПЛІСЕ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Акцыя ладзіцца другі раз запар. Па словах аднаго з удзельнікаў – Віктара Барысава – мясцовыя жыхары з прылеглых да Плісы вёсак сустракалі ўдзельнікаў экалягічнага сплаву вельмі прыязна. У часе моцнага дажджу давалі прытулак, час ад часу падкармлівалі бульбай ды іншымі сялянскімі пачастункамі. Віктар Барысаў кажа, што ў адрозьненьне ад мінулага году сёлета сьмецьця было меней, але працы хапала. Хлопцы й дзяўчаты з “Экаскопу” найперш канцэнтравалі свае сілы на прыборцы завалаў са сьмецьця, якія жыхары Смалявіцкага ды Барысаўскага раёнаў ўтваралі на берагах Плісы.

Былі сотні ўлётак, дзе маладзёны заклікалі суайчыньнікаў ахайна ставіцца да навакольнай прыроды. Былі гутаркі: зь вяскоўцамі, гараджанамі й рыбакамі. Дарэчы, рыбакі не абураліся таму, што юнакі турбавалі сваімі плытамі рыбныя месцы. “Экаскопаўцы” цягам вандроўкі зьбіралі плыт з пустых плястыкавых бутэлек. Па словах удзельнікаў экалягічнае экспэдыцыі, найбольшая колькасьць сьмецьця прыпала на ваколіцы Барысава: там, дзе Пліса суседнічае з вайсковым палігонам. “Экаскопаўцы” кажуць, што назьбіралі цэлы човен сьмецьця, плюс па вялікім мяху на кожны плыт. Але галоўнае ўражаньне ва ўсіх адно – сёлета сьмецьця ўздоўж Плісы значна менш, чым летась. Значыць, экалягічная прспэктыва ў асобна ўзятых Смалявіцкім і Барысаўскім райнах добрая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG