Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧЭХІЯ АДЗНАЧАЕ ЧАРГОВУЮ ГАДАВІНУ САВЕЦКАЙ АКУПАЦЫІ


Аляксандар Лукашук, Прага

Я стаю ля помніка сьвятому Вацлаву. Тут 35 гадоў таму стаяў савецкі танк Т-55. Я трымаю ў руках гэты гістарычны здымак. На брані танкіст у чорным камбінезоне, дзесяць салдацікаў у пілётках з аўтаматамі, адзін афіцэр і ва ўсіх разгубленыя твары. А навокал – мора людзей. Яны нешта крычаць, пытаюцца. Няма нянавісьці, але ёсьць абурэньне, крыўда і моцная нязгода.

На гэтым здымку ёсьць мужчына гадоў 50-ці, які прыціснуў да вуха радыё – якраз тады Свабода вяла няспынныя рэпартажы пра акупацыю, і мы мяркуем, што гэты чэх ці славак, што зьвязаў свой лёс з дэмакратычнымі рэформамі, з-за якіх камуністычная Масква паслала ў Чэхаславаччыну танкі, якраз у той момант слухае Свабоду. Тыя нашыя слухачы, што былі ў Празе, напэўна ведаюць, што ад гэтага месца мэтраў сто да будынка, дзе месьціцца Радыё Свабода цяпер.

Зараз на Вацлаваку – як называюць гэта месца пражакі – таксама шмат людзей. Турысты з Амэрыкі, Нямеччыны, Расеі. І ўсе падыходзяць да сьціплага памятнага знаку ў гонар Яна Палаха і Яна Зайца, якія спалілі сябе на знак пратэсту супраць акупацыі, за свабоду сваёй радзімы. Вось тут гараць запаленыя сьвечкі, ляжаць два вянкі. Адзін – ад Юніхіра Каэдзумі, прэм'ер-міністра Японіі, які зараз знаходзіцца у Чэхіі з дзяржаўным візытам, і ад ураду Чэскай Рэспублікі.

Я кладу кветкі да іх партрэтаў: белую, чырвоную і яшчэ адну белую.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG