Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ


Павал Батуеў

Павал Батуеў – студэнт Беларускага аграрна-тэхнічнага ўнівэрсытэту, спэцыяльнасьць “электрык”. Займаецца грамадзкай дзейнасьцю.

(Батуеў: ) “Я практычна зь дзяцінства хацеў быць электрыкам. Бацька мой і ўсе мае дзядзкі былі электрыкамі. У 2001 годзе, пасьля выбараў, я стаў членам партыі БНФ. А яшчэ ў Салігорску я зьяўляюся намесьнікам старшыні моладзевай грамадзкай арганізацыі "Капялюш". Шчыра кажучы, зараз арганізацыя ў заняпадзе. Па сканчэньні ВНУ я хацеў бы працягнуць адукацыю, і тут я яшчэ ня вызначыўся, што будзе маёй другой спэцыяльнасьцю. Гэта будзе або паліталёгія, або муніцыпальнае кіраваньне. Сваё далейшае жыцьцё я не ўяўляю без грамадзкай дейнасьці. Не магу сказаць, што я буду толькі электрыкам, ня выключана, што электрыкам я працаваць наогул ня буду.

Ёсьць такая апатыя, маўляў, мы нічога ня можам вырашыць. У любой сытуацыі можна нешта зрабіць. Я бачу, што шмат людзей ангажуюцца ў беларускую плынь, шмат моладзі прыходзіць, гэта актыўная моладзь, і я веру, перакананы, што яна можа шмат што зьмяніць у краіне да лепшага. Трэба пазбыцца веры людзей, што ад іх нічога не залежыць. Калі людзі пазбавяцца гэтага і паспрабуюць нешта зьмяніць, вось тады і пачнуцца перамены.

Раней я займаўся баявым самба, гэта маё гобі, мне вельмі падабаецца цяжкая музыка англа- і беларускамоўная, а таксама клясычная музыка. Прыктычна ўвесь спэктар беларускай прадукцыі я таксама слухаю.

Мая мара – жыць у нармалёвай вёсцы, не такой як зараз, калі ў прыбіральню трэба хадзіць на двор. Трэба, каб там была каналізацыя, вадаправод, магчымасьць карыстацца інтэрнэтам – каб яна, карацей, нічым не адрозьнівалася ад гораду. Зрэшты, я думаю, што мая мара застанецца нерэалізаванаю, і давядзецца мне жыць у Салігорску ў звычайным шматпавярховым доме.

Мне падабаецца толькі адна дзяўчына – мая каханая Наталька. Думаю, з гэтай дзяўчынай мы пабярэмся шлюбам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG