Праз банкаўскія рахункі гэтых кампаніяў легалізоўваліся грашовыя сродкі 55 віцебскіх суб’ектаў гаспадараньня і каля 100 фізычных асобаў. Калі рахункі былі арыштаваныя, на іх знаходзіліся 115 мільёнаў беларускіх рублёў. У часе ператрусу ў падазраванага было знойдзена яшчэ дзьве з паловаю тысяч эўра, 5 тысяч амэрыканскіх даляраў і 25 тысячаў расейскіх рублёў, а таксама 120 клішэ пячатак і штампаў розных прадпрыемстваў з Расеі, Беларусі і Прыбалтыкі.
З прычыны выяўленьня гэткіх доказаў сьледчыя ворганы завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб легалізацыі і адмываньні грашовых сродкаў у асабліва буйных памерах. Як адзначаюць супрацоўнікі абласное Управы ўнутраных справаў, выпадак незаконнага адмываньня грашовых сродкаў на тэрыторыі Віцебшчыны выяўлены ўпершыню.