Раніцай і вечарам на вуліцах, па якіх меўся праехаць Аляксандар Лукашэнка, працавалі палівальныя машыны. У гэтых месцах дзяжурылі міліцыянты, хтосьці зь іх вёў з сабой службовых сабак.
Зьдзіўленыя жыхары вуліцы Ленінская раніцай заўважылі, што будаўнікі скончылі яе рэканструкцыю. Учора ўвечары гэта здавалася немагчымым, паколькі будаўнікі мусілі выкласьці брукаванку на некалькі дзясяткаў мэтраў. Жыхары кажуць, што будаўнікі працавалі і ўначы. Аляксандар Лукашэнка прывез сюды старшыняў аблвыканкамаў і прадстаўнікоў ураду, каб паказаць ім, як патрэбна добраўпарадкоўваць горад. Пахваліўся ён адным з самых вялікіх у краіне сонечным гадзіньнікам.
Кіраўнікі малочнага камбінату, аб’яднаньня “ Магілеўхлебпрадукты”, закрытага акцыянэрнага таварыства “Белпак” рапартавалі пра свае посьпехі. Нібыта не было нядаўняга пасяджэньня магілеўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, дзе канстатавалі рост запасаў гатовай нерэалізаванай прадукцыі, невыкананьне прагнозных паказчыкаў на тым жа аб’яднаньні “Хлебапрадукты” ды іншых прадпрыемствах. Дырэктар магілеўскага малочнага камбінату спадар Бугаенка зусім нядаўна на нарадзе ў старшыні аблвыканкаму казаў, што бліжэйшым часам ня зможа выплаціць запазычанасьць за малако і энэргарэсурс .
Пасьля паездкі на сумеснае прадпрыемтва “Белпак” менскі госьць паставіў перад мясьцовымі ўладамі задачу: тэрмінова зьліківідаваць запазычанасьці па заробках перад вяскоўцамі і рабочымі прадпрыемстваў. Гучных заяваў зь ягоных вуснаў не прагучала. Па традыцыі ён пакрытыкаваў недахопы ў працы мясцовай вэртыкалі, і на гэтым нарада скончылася.