Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРЫШТЫ Ў ГОМЕЛЬСКІМ УНІВЭРСЫТЭЦЕ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ


Казімер Яноўскі, Гомель


Сярод арыштаваных – першы прарэктар унівэрсытэту Аляксандар Кармазін, дэкан біялягічнага факультэту Васіль Талкачоў, юрысконсульт Міхаіл Міжэвіч.

Апошні зь іх, спадар Міжэвіч, да пераходу ва ўнівэрсытэт працаваў намесьнікам начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі. Наглядаў за парадкам на вуліцах абласнога цэнтру. Ад яго і падпарадкаваных яму міліцыянтаў даволі часта пакутавалі гомельскія дэмакраты. Асабліва, калі выходзілі на вулічныя акцыі пратэсту. Да прыкладу, у Дзень волі, на ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы ці проста з нагоды важных палітычных падзеяў. У прыватнасьці, з прычыны перасьледу міліцыянтамі Цэнтральнага райаддзелу гамельчук Яўген Мурашка вымушаны быў эміграваць у Нямеччыну.
Спадар Міжэвіч спрычыніўся і да зьбіцьця гомельскіх анархістаў падчас першатравеньскай дэманстрацыі.

І ужо будучы ва ўнівэрсытэце юрысконсультам, Міхаіл Міжэвіч вызначыўся сваёй нецярпімасьцю да менскіх прадстаўнікоў Беларускага Заадзіночання студэнтаў, якія прывезьлі ў Гомель і раздавалі аднагодкам сваю газэту. Спадар Міжэвіч так выпіхваў маладых людзей з галоўнага корпусу ўнівэрсытэту на вуліцу, што разьбіў шкляныя дзьверы.

Цяпер былому маёру міліцыі Міжэвічу прад’яўлена абвінавачаньне ў пасярэдніцтве пры дачы хабару службовым асобам.

Пракуратура імкнецца выявіць усю сытэму пабораў з бацькоў за паступленьне абітурыентаў ва ўнівэрсытэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG