Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МОЛАДЗЕВЫ КУЛЬТУРНІЦКІ ФЭСТЫВАЛЬ АДКРЫЎСЯ ПАД ЗАСЛАЎЕМ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Фэстываль “Новае пакаленьне” адкрыўся ўвечары 15 жніўня выступам бардаў клюбу аўтарскай песьні “БДУ”. Стваральнікі фэстывалю з арганізацыі “Нэкст Стоп — Нью Лайф” за галоўную ідэю ўважаюць падтрымку маладых творцаў.

(Паплаўскі: ) “Даць магчымасьць разьвівацца творчае моладзі, паказаць свае магчымасьці. Паказаць свае вартасьці, заявіць пра сябе”, — сказаў адзін з арганізатараў Анжэй Паплаўскі.

Большасьць удзельнікаў — студэнты і нядаўнія выпускнікі розных ВНУ, такіх як БДУ, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, Беларуская акадэмія мастацтваў. Паводле арганізатараў, такога маштабнага моладзевага культурніцкага фэстывалю ў Беларусі не было. Цягам трох дзён на пляцоўцы ля Менскага мора выступяць акторы, пэрформэры, стылісты, сябры рыцарскіх клюбаў, маладыя музыкі. У якасьці гасьцей выступяць гурты “Стары Ольса” і “Бан Жвірба”, запрошаны мастак Уладзімер Цэсьлер ды іншыя вядомыя творцы, а таксама госьці з Латвіі ды Швэцыі. Цягам імпрэзы наўпрост на дрэвах разьмешчаная мастацкая экспазыцыя.

Пакуль у падрыхтоўцы фэстывалю была толькі адна праблема. Тлумачыць Анжэй Паплаўскі:

(Паплаўскі: ) “Тут праблема: пасьля абарыгенаў засталася куча сьмецьця. Мы цяпер яго творча прыбіраем”.

Галоўная імпрэза фэстывалю “Новае пакаленьне” разгорнеццца ноччу з 16 на 17 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG