Ксяндзы Антоні Ляшчэвіч ды Юры Кашыра зазналі пакутніцкую сьмерць ў лютым 1943 году: яны былі жыўцом спаленыя разам зь іншымі жыхарамі Росіцы карнікамі Латыскага легіёну. У чэрвені 1999 году папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў айцоў Антонія ды Юрыя і ад тае пары ў Росіцы ладзяцца штогадовыя ўрачыстасьці.
Сёньня ўначы адбудзецца ход са сьвечкамі да месца пакутніцкай сьмерці Бласлаўлёных, а заўтра ў памяць ахвяраў фашыстоўскага тэрору будзе адпраўленая ўрачыстая імша ў адноўленым касьцёле сьв. Тройцы.