Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЛУЖБОВЫЯ АСОБЫ “МУСЯЦЬ РАЗУМЕЦЬ, ЧЫМ І ДЗЕ ВАРТА ГАНДЛЯВАЦЬ...”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Вярнуўшыся ў Менск, чыноўніца патэлефанавала намесьніку дырэктара аблкнігагандлю Мікалаю Пагосскаму ды загадала прызначыць самому сабе пакараньне за “службовую халатнасьць”. Пры гэтым намесьніца міністра падкрэсьліла, што часопіс “Arche” мае правамоцную ліцэнзію на рэалізацыю, але службовыя асобы “мусяць разумець, чым і дзе варта гандляваць”…

Да гонару шараговых супрацоўнікаў аблкнігагандлю, канфлікт з распаўсюднікам часопісу неўзабаве быў вырашаны: таваразнаўцы аддалі загад прыняць паасобнікі на рэалізацыю, зазначыўшы, што загад пра “міністэрскае пакараньне” даўно выкананы, “Славянскі базар” скончыўся, а чытачы “Arche” ужо тэлефанавалі ды пыталіся, калі ў кнігарнях зьявіцца апошні нумар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG