Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ БЕЛАРУСІ ВЫНЕСЛА АФІЦЫЙНАЕ ПІСЬМОВАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЛІБЭРАЛЬНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ


Ул. інф.

Паводле Мін’юсту, падставай для папярэджаньня стала парушэньне статуту шэрагам пярвічных арганізацый ЛДП, у якіх на працягу некалькіх гадоў не праводзіліся сходы іх сябраў. Акрамя таго, згодна з інфармацыяй Міністэрства юстыцыі, ЛДП паведаміла несапраўдныя зьвесткі аб колькасьці сябраў партыі.

Лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч ня згодны з высновамі адмыслоўцаў Мін’юсту. Паводле Гайдукевіча, "Міністэрства юстыцыі, якое пакліканае сачыць за выкананьнем закону, само паступіла супрацьзаконна, не паведаміўшы партыі аб выяўленых недахопах. Усе абвінавачаньні на адрас ЛДП старшыня партыі лічыць "юрыдычна неабгрунтаванымі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG