Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЎМІН СКАСАВАЎ ШЭРАГ ІЛЬГОТАЎ ДЛЯ ПЭНСІЯНЭРАЎ, ЯКІЯ МАЮЦЬ АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ ПЕРАД БЕЛАРУСЬСЮ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Паводле гэтага дакумэнту, толькі героі Савецкага Саюзу і сацыялістычнай працы, поўныя кавалеры Ордэнаў працоўнай Славы і проста Славы, а таксама вэтэраны вайны, што маюць больш за пяць баявых ордэнаў, могуць карыстацца ранейшымі льготамі — а. яны для пэнсіянэраў даволі значныя. Гэта 50% аплаты жыльля і камунальных паслугаў, штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэньне, бясплатны праезд гарадзкім і прыгарадным транспартам, а таксама бясплатнае пратэзаваньне зубоў. Асобы, што маюць званьні “народны”, “заслужаны” ды менш ардэнаносныя вэтэраны вайны ў гэты сьпіс ня трапілі.

Пастанова Савету Міністраў прынятая “ў мэтах упарадкаваньня сацыяльных ільготаў”. Начальніца аддзелу стратэгічнага разьвіцьця й прагнозу Міністэрства працы ды сацыяльнай абароны Вера Смарчкова лічыць саўмінаўскую пастанову справядлівай. На яе думку, многія “заслужаныя” й “народныя” зьяўляюцца “героямі”, таму й так будуць карыстацца ранейшымі льготамі. Астатнія ж асобы будуць карыстацца льготамі, прадугледжанымі іншымі законамі.

Гаворыць Вера Смарчкова:

(Смарчкова: ) “У справе санаторна-курортнага лячэньня, яны як і ўсе вэтэраны працы маюць раз на два гады бясплатную пуцёўку. Асобы векам больш за 70 гадоў, як і ўсе вэтэраны працы, маюць права на 50% зьніжку ад кошту лекаў. Як вэтэраны працы яны маюць зьніжку 50% на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце. Нельга сказаць, што ў іх забралі ўсе льготы”.

А вось як пракамэнтавала рашэньне ўладаў у справе скасаваньня льготаў заслужаным асобам народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка:

(Бандарэнка: ) “Вядома, гэта абраза для тых людзей, якія карысталіся нейкімі льготамі. Я ўжо не кажу пра сябе. Мы ўжо нейкім чынам будзем выжываць дзякуючы тым жа нашым дзецям. Я якраз толькі прыйшла, хадзіла наконт атрыманьня пуцёўкі ў санатор. Побач са мной сядзеў вэтэран, які проста з хваляваньнем казаў пра тое, як мала засталося вэтэранаў, інвалідаў вайны. Ён кажа: “Я не разумею нашага “бацьку”, чаму ён так ставіцца да сталых людзей? Я лічу, што гэта проста зьнішчэньне людзей, якія прынесьлі свабоду нашай краіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG