Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД У СПРАВЕ ЛІКВІДАЦЫІ “РАТУШЫ” БУДЗЕ ПРАЦЯГНУТЫ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Ліквідацыі “Ратушы” дамагаецца абласное ўпраўленьне юстыцыі. Падстава — два парушэньні, за якія аштрафавалі кіраўніка аб’яднаньня Аляксандра Мілінкевіча. Першы раз за выкарыстаньне рызографа без паліграфічнай ліцэнзіі, другі — проста за наяўнасьць рызографа.

Разгляд справы ў абласным судзе прыпынілі, бо Аляксандар Мілінкевіч падаў скаргу на апошняе рашэньне адміністрацыйнай камісіі, паколькі яго аштрафавалі завочна. Цяпер скарга разгледжаная, яе адхілілі. Маўляў, пакаралі сп. Мілінкевіча справядліва. Праз 10 дзён суд вернецца да справы ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня. Гаворыць каардынатар праектаў “Ратушы” Андрэй Кусяльчук:

(Кусяльчук: ) “Ратуша” засталася адзіным аб’яднаньнем ў краіне, у дачыненьні да якіх былі заведзеныя справы аб ліквідацыі, таму што існуюць пэўныя складанасьці. Як адзначыў на апошнім паседжаньні абласны суд, разглядаючы скаргу кіраўніка “Ратушы” Мілінкевіча, аб’яднаньне парушыла адзін артыкул заканадаўства. А згодна з законам, грамадзкае аб’яднаньне можа быць зьліквідаванае, калі яно зрабіла адно і тое ж парушэньне два і больш разоў”.

Супрацоўнікі “Ратушы”, аднак, ня маюць ілюзіяў адносна мэтаў суду. Таму яны гавораць, што зьбіраюцца працягваць сваю дзейнасьць і ў тым выпадку, калі аб’яднаньне зьліквідуюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG