“Звязда”, 1953 год. Дакумэнт “Аб зацьвярджэньні Ўказу Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб злачынных антыдзяржаўных дзеяньнях Л.П.Берыя”:
“У выніку ўскрытых злачынных антыдзяржаўных дзеяньняў Л.П.Берыя, накіраваных на падрыў Совецкай дзяржавы ў інтарэсах замежнага капіталу, Вярхоўны Савет СССР пастанаўляе: Зацьвердзіць Указ Прэзыдыўму Вярхоўнага Савету СССР аб пазбаўленьні Л.П.Берыя паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савету СССР, зьняцьці яго з пасады першага намесьніка Старшыні Савета Міністраў СССР і з пасады Міністра ўнутраных спраў СССР з пазбаўленьнем усіх прысвоеных яму званьняў і ўзнагарод і аб перадачы справы аб злачынных дзеяньнях Л.П.Берыя на разгляд Вярхоўнага Суду СССР”.
“Могилёвские ведомости”, 1993 год. Аляксандар Казак, артыкул “Ні мовы, ні гловы, альбо Ці будзе пісьменнае новае пакаленьне?”:
“Пасьпешлівасьць, зь якой у іншых месцах ажыцьцяўляецца Закон аб мовах, вядзе часам да сытуацыі, якая апісана А.С.Грыбаедавым у “Горы ад розуму” амаль 170 гадоў таму. Беларусізацыя, не падмацаваная наяўнасьцю падручнікаў, выкладчыкаў, усёй сыстэмы навучаньня роднай мове, у Бабруйску, напрыклад, нагадвае бесьсьмяротнае зьмяшэньне мовы “францускай зь ніжагародзкай”. Меў рацыю наш зямляк Аляксандар Лукашэнка, калі гаварыў у парлямэнце прыкладна так: беларускай мовы мы яшчэ ня ведаем, а рускай — ужо”.
“Звязда”, 1993 год. Зварот Чырвонага Крыжа Рэспублікі Беларусь з нагоды паводкі:
“Паважаныя суайчыньнікі! Зноў бяда прыйшла на нашу зямлю. Новыя выпрабаваньні выпалі на насельніцтва шматпакутнага Палесься чарнобыльскай зоны. Вада пазбавіла многіх людзей жыльля, нанесла ўрон асабістай гаспадарцы. У вельмі складанай сытуацыі аказаліся састарэлыя людзі, якія атрымліваюць мінімальную пэнсію, што крыху большая за кошт пары гумавага абутку. Цяжкім ударам для многіх стала поўная страта ўраджаю. Мы спадзяёмся, што ў гэты нялёгкі час пачуцьцё міласэрнасьці не пакіне сэрцы многіх з вас і адгукнецца чалавечай спагадай да тых, хто мае патрэбу ў дапамозе”.