Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЯЦЬ ДЗЁН ТЭРЫТОРЫЮ ЛЯ БУДЫНКУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГУМАНІТАРНАГА ЛІЦЭЮ ІМЯ Я.КОЛАСА АХОЎВАЕ АМОН


Любоў Лунёва, Менск

Дэпартамэнт аховы гісторыка-культурнай спадчыны забараніў праводзіць рамонтныя работы ў ліцэі. 7 жніўня бацькі ліцэістаў зьвярнуліся ў дэпартамэнт з заявай, што ў будынку нейкая фірма пачала рамонт без адпаведных дакумэнтаў. У дэпартамэнце іх запэўнілі, што будынак зьяўляецца гістарычнай спадчынай і згодна з законам, каб рабіць рамонт, трэба мець дазвол. Ніхто з чыноўнікаў гарадзкога аддзелу адукацыі па дазвол не зьвяртаўся.

8 жніўня будаўнікі пачалі адбойнымі малаткамі зьбіваць стары тынк. Бацькі наведалі дэпартамэнт і паведамілі, што, нягледзячы на забарону, разбураюць будынак. Адразу пасьля гэтага з дэпартамэнту прынесьлі папярэджаньне аб адказнасьці за гэтыя дзеяньні. Будаўнікі зьехалі, а кіраўнік аддзелу сацыяльна-эканамічнага забесьпячэньня спадар Турко толькі пасьля гэтага прынёс у дэпартамэнт заяву з просьбай дазволіць зрабіць рамонт будынку — заўважым, звычайны, а не капітальны, як казалі раней.

Экспэрты з “Белжылпраекту” таксама лічаць, што будынак не знаходзіцца ў аварыйным стане. А менавіта гэта было галоўным аргумэнтам чыноўнікаў. Цяпер сытуацыя парадаксальная: — будаўнікоў няма, а АМОН, які выставілі іх абараняць, застаўся. Ды яшчэ барыкады, якія нагадваюць зону ваеннага канфлікту.

Бацькі склалі графік дзяжурстваў і штодня стаяць ля брамы ліцэю. Дзяжурствы пачынаюцца з самага ранку. Побач з брамай зьбіраюць подпісы дзеля абарону ліцэю. Сёньня сябры бацькоўскай рады панясуць заяву ў суд на пастанову Савету Міністраў, згодна зь якой ліквідавалі ліцэй з фармулёўкай “у мэтах аптымізацыі навучальнага працэсу”. А ўвечары адбудзецца сход калектыва ліцэю. Бацькі прынясуць заявы аб тым, каб іх дзяцей вучылі менавіта гэтыя пэдагогі ў гэтым ліцэі. Апроч таго, на сход бацькі запрасілі чыноўнікаў, але, зразумела, што яны ня прыйдуць на сустрэчу ля брамы ў двор ліцэю, адкуль за імі будуць назіраць амонаўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG