Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 8 ЖНІЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пралетар”, 1933 год:

“Калектыў працаўнікоў рэдакцыі “Віцебскага пралетара”, вітаючы ініцыятыву рабочых гораду Менску аб пабудове зьвяна імя т.Гікало ў эскадрыльлі імя т.Кагановіча, уносіць у фонд пабудовы зьвяна імя т.Гікало 225 рублёў і выклікае пасьледваць яго прыкладу ўсе прадпрыемствы, установы, саўгасы і калгасы Віцебшчыны... ...Збор сродкаў на Віцебшчыне ідзе недапушчальна марудна. У прыватнасьці, недастаткова разгорнута работа на фабрыцы “Сьцяг індустрыалізацыі”, якая не перавяла яшчэ грошай на пабудову авіа-эскадрыльлі”.


“Звязда”, 1953 год, рэклямная абвестка:

“Менская гарадзкая кантора “Галоўуторсыравіна” праводзіць скупку ў насельніцтва фляконаў з-пад духоў і адэкалёнаў па цане: фляконы тачона-шліфаваныя і паліраваныя — 1 р.50 кап., фляконы са шкляной прыцёртай пробкай — 1 р., фляконы з вінтавым калпачком і фляконы пад коркавую пробку — 30 кап. Фляконы павінны быць з пробкамі, прысвоенымі данаму флякону або з верхнім шкляным калпачком (духі “Сьвятлана”, адэкалён і духі “Крэмль”, адэкалён “Экзотык” і “Паўночны”). Шкляныя пробкі павінны быць шпагатам або ніткай прывязаны да фляконаў, а калпачкі з плястмасы — навінчаны на горла флякона”.


“Народная газета”, 1993 год, Валер Карыбут на тэму рублёвай зоны:

“Настаў час зрабіць канчатковы выбар: альбо ісьці далей шляхам будаўніцтва сувэрэннай дзяржавы і супрацоўнічаць на роўных з былымі савецкімі рэспублікамі, альбо цягнуцца ў хвасьце расейскай эканомікі, якую сёньня калоціць ад палітычных схватак. Увядзеньне паўнавартаснай нацыянальнай валюты (як часовы варыянт — “зайчык”) у гэтых умовах робіцца ўжо неабходнасьцю. Час зрабіць беларускі рубель адзіным законным платным сродкам на тэрыторыі рэспублікі… Магчыма, толькі зрабіўшыся самастойнымі, мы зразумеем, што жыць у доўг лёгка, але беспэрспэктыўна, і пачнем сапраўдную рэформу эканомікі ў адпаведнасьці з нацыянальнымі інтарэсамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG