Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАЧЫНЯЕЦЦА ЯШЧЭ АДНА АМБАСАДА Ў МЕНСКУ — ІРАЦКАЯ


Валер Каліноўскі, Менск

Цяпер пэрсанал амбасады займаецца вырашэньнем арганізацыйных пытаньняў і фармальнасьцяў, зьвязаных са спыненьнем дзейнасьці дыпмісіі. Ірацкія дыпляматы вымушаныя будуць шукаць пакупнікоў як для старога, гэтак і для новага будынку амбасады, будаўніцтва якога не завершанае.

Былы амбасадар Іраку Салман Зэйдан пакінуў Менск яшчэ ў чэрвені. Беларуская амбасада ў Іраку была эвакуяваная яшчэ перад пачаткам вайсковых дзеяньняў.

Беларусь была актыўнай прыхільніцай Садама Хусэйна, краіны Захаду абвінавацілі яе ў пастаўках у Ірак зброі й тавараў падвойнага прызначэньня.

Цяпер адносіны Іраку і Беларусі прыпыняюцца. У МЗС Беларусі спадзяюцца на іх аднаўленьне пасьля пачатку працы новага рэпрэзэнтатыўнага ўраду Іраку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG