Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 7 ЖНІЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская газэта”, 1943 год. Пра падрыхтоўку выставы сельскай гаспадаркі, рамяства і прамысловасьці ў Слоніме:

“Арганізацыйны камітэт, складзены з прадстаўнікоў гаспадарскіх, прамысловых, рамесных арганізацыяў і БСП, пачаў ужо шырокую падрыхтоўную дзейнасьць да выстаўкі, якая мае адбыцца паміж 1 і 8 кастрычніка ў Слоніме. Выстаўка мае паказаць усе дасюлешнія дасягненьні Слонімскае акругі ў галіне сельскае гаспадаркі, прамысловасьці, рамяства, саматужніцтва й выяўленчага мастацтва. Пад выстаўку прыдзяляецца цэлы шэраг дамоў і вялікі пляц, на якім будуць пабудаваныя адмысловыя стойбішчы. За лепшыя экспанаты, выстаўленыя на выстаўцы, будуць выдадзеныя грашовыя ўзнагароды й дыплёмы”.


“На страже Октября”, 1983 год:

“У фінскім горадзе Тампэрэ скончыўся чэмпіянат сьвету ў веславаньні на байдарках і каноэ. Пасьпяхова выступілі менскія дынамаўцы, што ўваходзілі ў склад савецкай зборнай. Леташні чэмпіён сьвету і пераможца Маскоўскай Алімпіяды Ўладзімер Парфяновіч заняў першае месца на 500-мэтровай дыстанцыі ў байдарцы-адзіночцы, пацьвердзіўшы тым самым свой тытул наймацнейшага адзіночніка на спрынтэрскай дыстанцыі, на якой ён не саступае першынства з 1979 году. Напярэдадні са сваім напарнікам Сяргеем Суператам у байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 мэтраў заняў другое месца. Гэтак сама выступіў наш дуэт і на пяцістах мэтрах — другі срэбраны мэдаль”.


“ЛіМ”, 1993 год. Допіс Міколы Ліньніка з Радашкавічаў:

“Многа хвалебнага сродкі масавай інфармацыі сказалі аб першым беларускім фэстывалі песьні і паэзіі “Маладэчна-93”. Але ці быў ён беларускім? Старшыня журы Віктар Вуячыч выступае на адкрыцьці беларускага фэстывалю на расейскай мове. Ён што, толькі сьпяваць умее па-беларуску? А ці можа ацаніць беларускую песьню Андрэй Разін? Няўжо ён такі вялікі знаўца яе? Тэлебачаньне паказала нам “Каралеўскае паляваньне” з Маладэчна. І што мы ўбачылі? Амаль усе беларускія артысты не карысталіся дзяржаўнай мовай, забыўся на яе і мэр Маладэчна Г.Карпенка. Вось вам і беларускі фэстываль”. Прыпіска: “З задавальненьнем паведамляю вам, шаноўныя лімаўцы, свой новы адрас. Не, я нікуды не пераехаў. Проста рашэньнем сэсіі Радашкавіцкага пасялковага савету вернуты гістарычныя назвы чатыром вуліцам, у тым ліку і маёй. Цяпер я жыву на Полацкай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG