12 ліпеня, у першы дзень “Славянскага базару”, спадарыня Залеская прыйшла на адкрыцьцё фестывальнага прэсавага цэнтру, каб запрасіць акрэдытаваных на фэстывалі беларускіх ды замежных журналістаў на акцыю “Хочам ведаць праўду”. Аднак на ганках будынка, дзе месьціцца дырэкцыя фестывалю, яе спыніў ахоўнік – супрацоўнік Кастрычніцкага РАУСу, які пагражаў выклікаць псыхіятрычную брыгаду “Хуткай дапамогі” ды спрабаваў гвалтам зацягнуць жанчыну ў пастарунак. Спадарыня Залеская, жанчына ўжо сталага веку, мусіла бараніць ўласную годнасьць на вачох у шматлікіх журналістаў ды гасьцей горада. Пазьней яна зьвярнулася са скаргай на парушэньне міліцыянтам яе грамадзянскіх правоў да начальніка Кастрычніцкага РАУСу ды ў пракуратуру. Вынікам службовых разьбіральніцтваў і стаў візыт з прабачэньнямі вінаватага міліцыянта, пакуль што беспрэцэдэнтны ў стасунках паміж апазыцыянэрамі ды дзяржаўнымі структурамі.
ВІЦЕБСКІ МІЛІЦЫЯНТ МУСІЎ ПРАСІЦЬ ПРАБАЧЭНЬНЯ Ў СТАРШЫНІ ВІЦЕБСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АГП

Самае папулярнае
1