Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ЗАКЛІКАЮЦЬ УЛАДЫ БЕЛАРУСІ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЬЛЕД СМІ І АБМЕРКАВАЦЬ З АБСЭ І РАДАЙ ЭЎРОПЫ ПРАЕКТ ЗАКОНУ АБ СМІ

Ул. інф.

Паводле Мінікеса, IREX мае доўгі і дастойны досьвед у справе акадэмічных абменаў у Эўропе. Праграмы арганізацыі ў галіне разьвіцьця сродкаў масавай інфармацыі праводзяцца ў такой жа адкрытай і празрыстай манеры як і праграмы абменаў.

Стэфан Мінікес падкрэсьліў, што дзейнасьць IREX у Беларусі адбываецца ў адпаведнасьці з двухбаковым пагадненьнем, падпісаным ЗША і Беларусьсю ў 1996 годзе. “IREX выконвае ўмовы пагадненьня і дэманструе гатовасьць улічваць заклапочанасьці і прэтэнзіі з боку ўраду Беларусі. Праблема ў тым, што прэтэнзіі ўвесь час мяняюцца”.

Стэфан Мінікес заявіў прысутным на Сталым камітэце АБСЭ, што свабодныя сродкі масавай інфармацыі перасьледуюцца ў Беларусі, закрываюцца незалежныя газэты, а журналістаў арыштоўваюць. IREX – арганізацыя, якая спрыяе незалежным мэдыям і ў гэтай якасьці стала ахвярай палітыкі беларускіх уладаў.

ЗША заклікалі Беларусь спыніць ганеньні на газэты і прапанавалі абмеркаваць падрыхтаваны ў Менску праект закону аб СМІ ў АБСЭ і Радзе Эўропы, каб зрабіць гэты закон адпаведным міжнародным стандартам.
XS
SM
MD
LG