Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНАЛІТЫКІ ЗЬ МІЖНАРОДНАГА ЦЭНТРУ ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯ РЫНКУ: ТРЭЦІ ТЭРМІН ЛУКАШЭНКІ – БЕДЗТВА ДЛЯ БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

Паводле аналітыкаў цэнтру, трэці тэрмін Лукашэнкі будзе бедзтвам для Беларусі і, улічваючы такія абставіны, як гатовасьць супрацоўнічаць зь лідэрамі кшталту Садама Хусэйна, гэта і значная трывога для іншага сьвету, асабліва пасьля таго, як межы Эўрапейскага зьвязу наблізяцца да беларускіх межаў пасьля далучэньня да яго Польшчы. З гледзішча таго, што папулярнасьць Лукашэнкі хутка падае, зусім няясна, ці выйграў бы ён рэфэрэндум, на якім трэба было б адказаць “так” ці “не” на асноўнае пытаньне “Мне застацца ці сысьці?” Гэтае пытаньне значна мацнейшае за расплывістыя пытаньні рэфэрэндуму 1996 году, які забясьпечыў Аляксандру Лукашэнку цяперашнюю пазыцыю.

Міжнародны цэнтар дасьледаваньня рынку адзначае, што пасьля сустрэчы з расейскай рэгіянальнай прэсай Лукашэнка даў зразумець, што плянуе працягваць тэрмін сваіх паўнамоцтваў. Лукашэнка сказаў пра розьніцу ў асьвятленьні сытуацыі ў Беларусі паміж лякальнымі СМІ ў Расеі і цэнтральнымі – апошнія крытыкуюць яго. Паводле аналітыкаў, выглядае, што Лукашэнка спрабуе будаваць больш шчыльныя дачыненьні з расейскімі рэгіёнамі, каб ціснуць на Пуціна ў перадвыбарчым годзе. Ён хоча паказаць больш энтузіязму адносна саюзу Беларусі і Расеі, на беларускіх умовах, каб Беларусь у гэтым саюзе мела такі ж статус як Расея. Але гэта абсурд. Выглядае, што Расея рэагуе стрымана і дакладна не пагодзіцца з такім саюзам.

Міжнародны цэнтар дасьледаваньня рынкаў – самая вялікая ў сьвеце інстытуцыя, якая публікуе ўсеабдымныя аналізы асноўных паказьнікаў разьвіцьця краінаў. Штаб-кватэра Цэнтру – у Лёндане, ёсьць філіі ў Бостане і Сынгапуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG