Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАЎНІКА ДЭПУТАЦКАЙ ГРУПЫ “РЭСПУБЛІКА” СЯРГЕЯ СКРАБЦА ЗАПІСАЛІ Ў ПРАГУЛЬШЧЫКІ


Уладзімер Глод, Менск

Адпаведную даведку пра колькасьць рабочых дзён, адпрацаваных тым ці іншым дэпутатам штомесяц, рыхтуе сакратарыят Палаты. Сяргей Скрабец гаворыць, што звычайна ніхто асабліва не адсочвае, дзе канкрэтна праводзіць кожны працоўны дзень той ці іншы дэпутат:

(Скрабец: ) “У нас жа за дэпутатамі ніхто так ня сочыць. Едзь ты куды хочаш, нікому ты не патрэбны. Наогул. А тут перапалохаліся, бо пачулі, я так думаю, па Радыё Свабода і зь яшчэ некалькіх крыніцаў інфармацыі”.

Тут трэба патлумачыць, што пад словам “пачулі” спадар Скрабец мае на ўвазе свой выступ ў Ратэрдаме, дзе была прынятая адмысловая крытычная рэзалюцыя адносна Беларусі. Да таго ж, кіраўнік групы “Рэспубліка” напісаў пасьля вяртаньня з Галяндыі заяву на імя сьпікера Палаты:

(Скрабец: ) “І я напісаў заяву Папову — паколькі афіцыйная дэлегацыя пакінула дэманстратыўна сэсію, а я адзін там выступаў і прадстаўляў наш парлямэнт, прашу мне аплаціць білет. Рэзалюцыі Папова да гэтага часу няма, але ягоны памочнік Рагавіцкі мяне выклікаў: маўляў, як табе ня сорамна, і хто цябе пасылаў. Я яму адказваю, што мяне афіцыйна запрасілі. А ён кажа: усё роўна Папоў мусіў бы пісаць запыт у Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, а ты ведаеш, што яны там могуць адказаць. Ты сабе яшчэ горш зробіш”.

Паводле Сяргея Скрабца, афіцыйнага адказу на ягоную заяву да сёньняшняга дня няма. Праўда, была прапанова напісаць іншую заяву, як кажуць, заднім чыслом і… папрасіць тры вольныя дні за ўласны кошт. Тады, маўляў, і прагулу ня будзе. Але пісаць такую заяву кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” катэгарычна адмовіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG