Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: КРА[ЙI]НА, [ЙI]СНЫ, [ЙI]ЎЕ, ПЕРАД [ЙI]МI


Юрась Бушлякоў, Менск

Такi зьбег (iначай – зеўраньне) галосных, як правiла, разьбiваецца ётам. У сярэдзiне слова [й] пасьля ўсякага галоснага перад [i]: кра[йi]iна (перад [i] тут абавязкова [й] – не кра[i]на вымаўляем, а кра[йi]на), га[йi], ру[йi]на, хаке[йi]ст, тва[йi]х, за[йi]нець i гэтак-гэтак далей. Узьнiкае ёт таксама на пачатку слова перад нацiскным – акцэнтую на гэтым увагу – нацiскным [i]: [йi]ней, [йi]рад, [йi]ншы, [йi]сны, [Йi]ўе, [Йi]ндыя. У такiх выпадках заўсёды памятайма, што вымаўляем ня так, як напiсана: канечне трэба старацца прыкрываць ётам нацiскны [i]. Ведаючы пра ёт на пачатку слова, мы не памылiмся пры вымаўленьнi гукаў на слоўным стыку. Ёт зьмякчае папярэднi зычны – значыць, па-беларуску скажам: [з’йi]мi (зь iмi), [з’йi]раю (зь Іраю), [з’йi]ншымi (зь iншымi). Але ў тым разе, калi пачатковы [i] не знаходзiцца пад нацiскам, ётацыi ня будзе. Гаворым: [i]голка, [І]ван, сустрэлiся [зы]ванам, вярнулiся [зы]нстытуту, сядзелi [зы]нструкцыяй.

Застаецца нам яшчэ крыху нюансаў, зьвязаных з вымаўленьнем лiтары i. Пакiнем iх ([йiх]) да наступнага “артаэпiчнага” выпуску “Жывой мовы” – да наступнага панядзелка. Пры канцы, як заўсёды, акуратна паўторым сёньняшняе: руча[йi]на, у ра[йi], па[йi]ць, [йi]сны, [йi]мпульс, [йi]кс, да [йi]х, за [йi]мi, перад [йi]м, [з’йi]хнымi (зь iхнымi), [з’йi]слачы (зь Іслачы), пра[з’йi]ўе (празь Іўе).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG