Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 ГАРАДЗЕНСКІХ ПРАДАЎЦОЎ СТРАЦІЛІ ПРАЦУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Міні-рынак “Фарты”, які месьціцца побач з двума вялікімі жылымі раёнамі, двойчы пашыралі, але ўсё адно ўнутры вельмі цесна. Уздоўж рынку працаваў шэраг з 15 гандлёвых намётаў. З пачатку месяца іх зьліквідавалі.

593 пакупнікі за два дні падпісалі зварот да ўладаў з просьбай пакінуць гандлёвы рад. Першага жніўня апошнюю кропку павінна была паставіць горадабудаўнічая камісія, але паседжаньне не адбылося. Меркаваньне старшыні Клюбу прадпрымальнікаў Франца Мамуля:

(Мамуль: ) “Мы паспрабуем вырашыць гэтую справу на карысьць жыхароў мікрараёну, на карысьць працуючых. Таму што 15 чалавек згубяць альбо ўжо згубілі працу. Дзе яе знайсьці — невядома”.

Франц Мамуль зазначае, што ў гарадзкі бюджэт гэтыя гандлёвыя намёты давалі каля 30 тысячаў эўра штогод. Без дапамогі ўладаў былі створаныя працоўныя месцы і абуладкаваная тэрыторыя.

Дзьмітры Чэкель — адзін з прадпрымальнікаў, якім належаць зьліквідаваныя гандлёвыя намёты. Ён сказаў мне, што яшчэ спадзяецца на тое, што ўлады перадумаюць з забаронай. Гаспадары намётаў прапануюць замяніць іх на стацыянарныя павільёны, абы ім пакінулі магчымасьць працаваць на міні-рынку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG