Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: ЗЬДЗЕЙСЬНIЦЬ ГЕРАIЧНЫ ЎЧЫНАК; ЗРАБIЦЬ / УЧЫНIЦЬ ЗЛАЧЫНСТВА


Юрась Бушлякоў, Менск

Рэч у тым, што ў традыцыйным лiтаратурным ужытку за словам зьдзейсьнiць замацаваўся пазытыўны сэнс. Прыклаўшы намаганьнi, зрабiўшы нешта рэальнасьцю, можна зьдзейсьнiць, скажам, задуму, мрою, жаданьне, мэту. Зьдзяйсьняюць таксама нешта вельмi адметнае, незвычайнае. Ня кожнага дня здараецца гераiчны ўчынак, вычын: яго ня проста робяць – яго зьдзяйсьняюць. А вось злачынства – зьява адмоўнага характару. Пры злачынстве ўзвышаная лексыка недарэчы, тут нам даволi звыклых рабочых словаў – рабiць i чынiць. Знакам тым, злачынства, кажучы па-беларуску, могуць рабiць i зрабiць, чынiць i ўчынiць. Аналягiчна ў выпадку з нападам i замахам: iх таксама робяць, чыняць, яшчэ – праводзяць.

Такiм парадкам, дзеяслоў зьдзейсьнiць – не ўнiвэрсальны, яго выкарыстаньне абмежаванае пэўнымi рамкамi. Пiльнуючыся стылiстычнае нормы, скажам: зрабiць або ўчынiць злачынства, учынiць забойства, правесьцi, учынiць цi зрабiць дывэрсiю, але зьдзейсьнiць намеры, зьдзейсьнiць гераiчны ўчынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG