Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІ ОФІС АБСЭ ДАМАГАЕЦЦА НАБЛІЖЭНЬНЯ ВЫБАРЧАГА КОДЭКСУ БЕЛАРУСІ ДА МІЖНАРОДНЫХ СТАНДАРТАЎ

Уладзiмер Глод, Менск

Затрымку з арганізацыяй сэмінару спадарыня Сьміт патлумачыла адсутнасьцю дамоўленасьці з адміністрацыяй кіраўніка беларускай дзяржавы:

(Сьміт: ) “Нас паінфармавалі, што перад тым, як такі сэмінар будзе праводзіцца, адпаведны дазвол мусіць даць Адміністрацыя прэзыдэнта. У гэтай сувязі я вымушаная паўтараць, што, у адпаведнасьці з нашым мандатам, мы мусім пастаянна кансультавацца з урадам аб нашых дзеяньнях. Калі мы прыпынім нашыя кансультацыі, дык тады наступствы стануць відавочнымі. Мы працягваем зьвяртацца да ўраду Беларусі з просьбай прасоўваць гэты вельмі важны праект”.

Прэсавая сакратарка менскага офісу спадзяецца, што такі дазвол хутка будзе атрыманы. Гэта ўжо другі выпадак, калі ў апошні момант зьяўляюцца нейкія нечаканыя акалічнасьці, якія зрываюць мерапрыемствы пад эгідай АБСЭ.

Так, трое кiраўнiкоў абласных выканаўчых камiтэтаў Беларусi мусiлi на мiнулым тыднi выправіцца ў Польшчу. Мiжнародныя чыноўнiкi хацелi, каб кiраўнiкi беларускiх мясцовых органаў улады на свае вочы пабачылi, як у суседзяў узаемадзейнiчаюць улады і насельнiцтва. Аднак высокапастаўленыя беларускiя чыноўнікі да Польшчы не даехалi. У самы апошнi момант Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi папрасiла адкласьцi паездку на восень. Такім чынам, другі праект пад эгідай АБСЭ апынуўся пад пагрозай зрыву.

На думку Гайды Сьміт, усе сумесныя праекты офісу АБСЭ і беларускіх уладаў можна падзяліць на дзьве групы. Адны ажыцяўляюцца пасьпяхова, іншыя беларускім уладам недаспадобы:

(Сьміт: ) “Я асабіста адказная, галоўным чынам, за праекты ў галіне эканомікі і аховы навакольнага асяродзьдзя. І я магу сумленна сказаць, што у мяне вельмі добрыя адносіны зь міністэрствамі эканомікі, навакольнага асяродзьдзя і працы. Тут існуе прафэсійны падыход, людзі хочуць бачыць вынікі працы, і таму тут мы ня бачым праблемаў. Але існуюць іншыя праекты, якія маюць для нас больш цяжкасьцяў. Гэта, як я ўжо ўзгадвала, праект, зьвязаны са зьмяненьнем выбарчага заканадаўства і паездка ў Польшчу. Тут сытуацыя больш праблематычная. З гэтага вы можаце зрабіць ўласныя высновы”.
XS
SM
MD
LG