Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗБОЖЖА НОВАГА ЎРАДЖАЮ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ ЗАБРУДЖАНАЕ СТРОНЦЫЕМ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Паводле зьвестак радыяцыйнага аддзелу аблаграпраму, з 29 пробаў, пададзеных на кантроль, падвышаны ўзровень стронцыю выяўлены ў васьмі выпадках. Гэта найперш у збожжы зь Веткаўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага раёнаў.

У найбольш забруджаным Брагінскім раёне наогул не сьпяшаюцца дасьледаваць новы ўраджай. З досьведу папярэдніх гадоў ведаюць, што большасьць вырашчанага збожжа не адпавядае стронцыем нормам харчовай бясьпекі.

Распавядае галоўны аграном Брагінскага райсельгасхарчу Юры Ясінскі:

(Ясінскі: ) “Усе праблемы з харчовым збожжам зьвязаныя ў нас са стронцыем. Па цэзію нарматыў не перавышаецца. Паколькі мы ня можам здаць жыта на харчовыя мэты, то нясем вялікія выдаткі — кожны год да двух мільярдаў рублёў. Розьніца ў коштах на збожжа харчовае і фуражнае істотная”.

Сёлета дасьледчыкі збожжа — а гэтым у рэгіёне дзеля апэратыўнасці займаюцца пяць арганізацыяў, што маюць адпаведную апаратуру — сталі выяўляць стронцый і ў тых раёнах, дзе раней яго не было: у прыватнасьці, у гаспадарках Жлобінскага раёну.

Распавядае загадчыца лябараторыі Інстытуту радыялёгіі Людміла Лісейкава:

(Лісейкава: ) “Жлобін, сельгаспрадпрыемства “Бабоўскае”. У аўсе выяўлена 23,4 бэкерэля стронцыю — у два зь лішкам разу вышэй за норму. Мы двойчы перараблялі аналіз, два разы лічылі, усё роўна атрымалася так: 23,4 бэкерэля. Ніколі такога не было. Чамусьці зьявілася такая проба”.

Вырошчваючы збожжа на забруджаных тэрыторыях, гаспадарнікі ўжо ня раз ставілі пытаньне пра кампэнсацыю выдаткаў. Практыкай даўно даказана, што чыстага збожжа тут не атрымаеш. Больш ці меней, але яно ўсё адно будзе забруджана і цэзіем, і стронцыем. Нават калі такім збожжам карміць жывёлу, чыстай прадукцыі таксама не атрымаеш. Хіба толькі нарматыўна чыстую. Здароўя людзям такая прадукцыя не дае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG