Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “ІНТУІТЫЎНА Я АДЧУЎ, ШТО РАЗМАЎЛЯЮ АПОШНІ РАЗ, І ШТО БЫКАЎ, ВІДАЦЬ, ГЭТА ТАКСАМА ВЕДАЕ”


Сяргей Навумчык, Прага

(Зянон Пазьняк: ) “Калі адыходзяць навечна духоўна блізкія людзі, заўсёды пачынаеш шкадаваць, што замала гаварыў, замала спатыкаўся. Але, калі разабрацца – дык як яно было, гэтак і было. Бо ўсе мы жывём дзеля будучыні, а ня дзеля сьмерці. Таму і складваецца ўсё так, як складваецца. Рэальна я гэта зразумеў 5-га чэрвеня, калі па тэлефоне апошні раз размаўляў з Васілём Уладзімеравічам Быкавым, перад самым яго ад'ездам у шпіталь у Бараўляны. Ён быў вельмі сумны, гаварыў пра сваё расчараваньне замежжам, пра цяжкі стан, пра безвыходнасьць, што існуе наўкола. Пра тое, што яму дрэнна, і ён ад'яжджае ў Бараўляны. Бараўляны – гэта сымбаль, які выклікае трывогу, усе гэта ведаюць. Інтуітыўна я адчуў, што размаўляю апошні раз, і што Быкаў, відаць, гэта таксама ведае. Я пачаў яго фальшыва падбадзёрваць і гаварыць банальнасьці. Быкаў уздыхаў, хмыкаў і сьціпла цярпеў, пакуль я ня змоўк. Гэтага маўчаньня мне хапіла, каб вярнуцца ў рэальнасьць. Я сказаў яму тое, што думаю і кажу заўсёды. "Што б ні было, Васіль Уладзімеравіч, і што б хто не рабіў, я ведаю адно – жыве Беларусь і будзе жыць! Ніхто ўжо нас не пераможа. Мы пераможам, гэта станецца, верце мне. Яно ўжо ідзе, толькі ніхто ня бачыць". Голас Быкава пацяплеў, і я зразумеў, што ён заўсьміхаўся. І нават узрадаваўся. Ён заўсёды ўсьміхаўся і радаваўся, калі я яму такое казаў, лагодна адмаўляючы мой аптымізм. "Ну, дай жа Божа, як кажуць, дай жа Божа!.." – паўтараў з таго боку прыхільны голас. Гэта найбольш мне запомнілася з апошняй размовы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG