Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯШЧАСЬЦЕ СЁНЬНЯ – НЯМА БЫКАВА. І ШЧАСЬЦЕ – СПАЗНАЦЬ ЯГО ТАКІМ, ЯКІМ ЁН БЫЎ


Аляксандар Лукашук, Прага

Ацэньваць чалавека паводле таго, што магло бы быць – пустая справа, брутальнае неразуменьне – усё роўна, як упікаць аўтара тых радкоў, што ён перажыў гадамі Багдановіча, але вось жа не напісаў "Пагоню" ці ня стаў чэмпіёнам у фрыстайле. Сапраўднае ў мастацтве заўсёды ўнікальнае.

Няма аналягаў ні Гавалу, ні Салжаніцыну. Непаўторны і Быкаў. Ніколі не паўторыцца ягоны час і ягоны шлях, законы, якія ён вызначыў для сябе і паводле якіх яго толькі і можна ацэньваць. Быкаў ведаў вагу свайго імя і таму змушана пагаджаўся на публічныя ролі – дэпутат, прэзыдэнт "Бацькаўшчыны", сябра сойму БНФ, кіраўнік ПЭН-клюбу, старшыня аргкамітэту 25 сакавіка. Аднак пра сябе Быкаў казаў – стары чалавек, які толькі спрабуе што дажыць у згодзе з сумленьнем. Ягоная творчая энэргія паводле сваёй прыроды ня мае выйсьця ў грамадзкія сфэры, жыцьцё ў ёй – трагічны выпадак, ён намнога бліжэйшы да бясконцасьці сьмерці, чым да марнасьці сьвету. Аповесьць Салжаніцына "Адзін дзень Івана Дзянісавіча" Быкаў назваў "каляднай казачкай" – такая прорва разьдзяляе іх сьветаадчуваньне.

У інтэрвію на пытаньне, што такое шчасьце, Быкаў адказваў: "Калі няма няшчасьця".

Няшчасьце сёньня – няма Быкава. І шчасьце – спазнаць яго такім, якім ён быў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG