Вiктар Цюрын працаваў загадчыкам сэктару ў Берасьцейскай вобласьцi Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня кiраўнiцтва справаў прэзыдэнта Беларусi і быў арыштаваны супрацоўнікамі КГБ сёлета ў лютым. Супраць яго высунулі абвінавачаньні ў хабарніцтве ў асабліва буйных памерах і махлярстве.
Падчас судовага разьбіральніцтва былі агучаныя больш за дзясятак фактаў вымагальніцтва хабару спадаром Цюрыным ад прадпрымальнікаў — агулам амаль на 17 тысяч амэрыканскіх даляраў.
Адбываць пакараньне былы супрацоўнік кіраўніцтва справаў Аляксандра Лукашэнкі будзе ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, ён пазбаўлены магчымасьці займаць кіроўныя пасады на пяць гадоў.