Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЯСНЫЯ ПАЖАРЫ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Учора адразу чатыры ачагі пажараў адмыслоўцы рэгіянальнай управы Міністэрства назвычайных сытуацыяў гасілі ў Прыбарскім лясьніцтве, што за 10 кілямэтраў ад абласнога цэнтру. Тут пацярпела агулам звыш 4 гектараў лесу.

Паколькі пажары распачаліся адразу ў некалькіх месцах, то ў лясьніцтве зрабілі выснову, што ўчыненыя падпалы. Людзкая абыякавасьць сталася прычынай пажару і ў Камарынскім лясьніцтве Брагінскага раёну. Распавядае кіраўнік аддзелу аховы і абароны лесу абласнога лесагаспадарчага аб’яднаньня Вячаслаў Рогаль:

(Рогаль: ) “90 адсоткаў, а можа нават і болей, пажараў узьнікаюць зь віны насельніцтва. І вельмі шмат наўмысных падпалаў”.

Паводле словаў спадара Рогаля, выявіць падпальнікаў надзвычай складана. Праўда, летась удалося гэта зрабіць з дапамогай міліцэйскіх кінолягаў у Васілевіцкім лясьніцтве Рэчыцкага раёну, дзе за некалькі дзён учынена было восем пажараў. Падпальнікамі, як правіла, становяцца тыя, хто быў аштрафаваны лясной аховай.

Асабліва небясьпечныя пажары ў лясах, моцна забруджаных радыяцыяй. Апрача шкоды непасрэдна лесу, такія пажары маюць экалягічныя наступствы.

(Рогаль: ) “Самае страшнае — гэта экалягічнае бедзтва. Вось у чым пытаньне. Дым, павелічэньне радыяцыі, выкіды ў паветра”, — кажа Вячаслаў Рогаль.

Навукоўцы пацьвярджаюць такія высновы. Пажары ў забруджаных лясах у дзясяткі разоў падвышаюць радыяцыйны фон у навакольлі. Радыенукліды разносіцца разам з дымам.

Істотнай прычынай распаўсюду пажараў стала і мэліярацыя Палесься. Узровень грунтовай вады рэзка панізіўся. Нават непрацяглая адсутнасьць дажджоў ператварае лясны дол літаральна ў порах.

З прычыны пажаранебясьпечнага пэрыяду лясная ахова пераведзеная на кругласутачнае дзяжурства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG