Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНФІСКАЦЫЯ МАЁМАСЬЦІ ПАЎЛЮКА КАНАВАЛЬЧЫКА ПЕРАНЕСЕНАЯ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Прычыну пераносу канфіскацыі патлумачылі тым, што няма таваразнаўцы. А ён неабходны, бо канфіскаваныя рэчы рэалізуюцца праз камісійны гандаль. Яшчэ ў траўні суд палічыў, што за абразу гонару і годнасьці Аляксандра Лукашэнкі ў адным з артыкулаў “Навінак” Паўлюк Канавальчык мае заплаціць 1 мільён 400 тысяч рублёў. Паўлюк Канавальчык заяўляе, што ніводная з апісаных рэчаў яму пэрсанальна не належыць:

(Канавальчык: ) “Я па месцы сваёй прапіскі не пражываю ўжо больш за 10 гадоў. І таму ўся маёмасьць, якая знаходзіцца ў гэтай кватэры, цалкам належыць маім бацькам. Хіба дзіцячыя цацкі. Але я паглядзеўшы сьпіс апісаных рэчаў — ніводная мая дзіцячая цацка, нават найлюбімейшая, там ня значыцца”.

Зрэшты, бацькі Паўлюка Канавальчыка вырашылі не судзіцца за свае рэчы. Тлумачыць маці Паўлюка Алена Канавальчык:

(Алена Канавальчык: ) “Ну што, на суд падаваць? Мы ня выйграем, бо яны будуць цягнуць, цягнуць, цягнуць. А грошы аддаваць трэба за суд. Лепш мы гэтыя грошы ўнясем на карысьць сына”.

Дагэтуль Паўлюк Канавальчык ня ведае, што канкрэтна, на думку чыноўнікаў, абразіла гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Бо ў судовай пастанове пазначаныя толькі агульныя месцы. Галоўны рэдактар газэты “Навінкі” лічыць справу надуманай:

(Канавальчык: ) “З прафэсійнага гледзішча праглядаю і чытаю і беларускую, і замежную прэсу. І не заўважаю ніводнага выпадку абразы каго б то ні было”.

Чарговая спроба канфіскацыі маёмасьці з кватэры бацькоў Паўлюка Канавальчыка мусіць адбыцца пры канцы жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG