Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭАЛІЗАЦЫЯ ПРАЕКТАЎ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ АДКЛАДВАЕЦЦА

Ул. інф.

Як паведаміла прэсавая сакратарка офісу Гайды Сьміт, сэмінар па выбарчым заканадаўстве, заплянаваны на ліпень, не адбыўся, "паколькі ня быў ухвалены адміністрацыяй прэзыдэнта". Супрацоўнікі АБСЭ спадзяюцца, што сэмінар удасца правесьці на пачатку восені.

У рамках праекту па мясцовым самакіраваньні ў чэрвені павінна была адбыцца паездка прадстаўнікоў органаў кіраваньня і грамадзкіх аб'яднаньняў з усіх рэгіёнаў Беларусі ў Польшчу. Аднак і гэты праект прыйшлося перанесьці, паведаміла Гайды Сьміт.

На мінулым тыдні Эўрапейскі Зьвяз распаўсюдзіў "Заяву па Беларусі". У ёй выказана "сур'ёзная заклапочанасьць цяжкасьцямі, зь якімі сутыкнуўся офіс АБСЭ ў рэалізацыі гэтых праектаў".
XS
SM
MD
LG