Паводле міністра працы Антаніны Моравай, мінімальны памер працоўнай пэнсіі складзе каля 64 тысячаў рублёў, сярэдняя па ўзросьце – 119 тысячаў, максімальная пэнсія для непрацуючых пэнсіянэраў – 183 тысячы рублёў.
Цяперашняе павышэньне пэнсіяў – трэцяе сёлета. У выніку з пачатку года памер пэнсіяў у краіне ўзрос ў сярэднім на 9%.