Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ПРЫЧЫНЫ МОЦНАЙ ЗАСУХІ Ў ПОЛЬШЧЫ ЧАКАЕЦЦА ПАДВЫШЭНЬНЕ ЦЭНАЎ НА ХАРЧЫ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Найбольш значныя страты сёлетняя засуха прынесла ў заходнюю Польшчу. Шэраг фэрмэрскіх гаспадарак ў гэтай частцы краіны страцяць 80, а нават 100% ураджаю збожжа і некаторых іншых сельскагаспадарчых прадуктаў.

У цэнтры і на ўсходзе Польшчы значная частка фэрмэраў таксама не атрымае заплянаванага ўраджаю. Замест звычайных 50-60 цэнтнэраў пшаніцы з гектара сёлета там будзе толькі каля 30 цэнтнэраў – паказчык для Польшчы вельмі нізкі.

Польскі ўрад вымушаны шукаць дадатковыя сродкі, каб выратаваць фэрмэраў, якія ў гэтым годзе страцяць сама мала некалькі сотняў мільёнаў даляраў. Гаворыць намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Анджэй Хадкоўскі:

(Хадкоўскі: ) ”Гаспадаркам, што пацярпелі ад засухі, будуць даступныя вельмі танныя крэдыты, а выплаты адсоткаў па крэдытах – адкладзеныя. Частку фэрмэраў урад вызваліць сёлета ад падаткаў, а таксама ад арэнднай платы за зямлю”.

Нягледзячы на гэтыя захады, Польшча, упершыню за шмат гадоў, хутчэй за ўсё, будзе вымушаная набыць каля 3 мільёнаў тонаў пшаніцы за мяжой.

У сувязі з гэтым увосень палякаў, а таксама і беларусаў, якія прыяжджаюць у Польшу па харчы, можа чакаць непрыемны сюрпрыз у выглядзе падвышэньня цэнаў на некаторыя прадукты, у тым ліку на вырабы з мукі, агародніну і вырабы зь мяса.

А ад падвышэньняў коштаў на харчы палякі ўжо даўно адвыклі. Прыкладам, сёлета ў ліпені ў параўнаньні зь мінулым месяцам гэтыя кошты наадварот панізіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG