Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЦЬКІ МАЛАДАФРОНТАЎЦА ПАТРАБУЮЦЬ ПАКАРАЦЬ МІЛІЦЫЯНТАЎ, ШТО ЗЬБІЛІ ІХНАГА СЫНА


Альгерд Невяроўскі, Менск

16-гадовага маладафронтаўца Алега Гнечыка, а таксама Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінкевіча міліцыянты затрымалі ноччу з 22 на 23 ліпеня на праспэкце Францішка Скарыны, дзе яны расклейвалі рэклямныя ўлёткі сваёй арганізацыі й газэты “Наша Ніва”. У пастарунку міліцыянты, як сьцьвярджаюць бацькі, даволі моцна яго зьбілі і ўтрымлівалі больш за вызначаны законам тэрмін.

Цяпер бацькі Алега Гнечыка патрабуюць, каб супрацоўнікі пракуратуры высьветлілі асобы гэтых міліцыянтаў, далі праўную ацэнку іхным дзеяньням ды прыцягнулі ахоўнікаў парадку да адказнасьці.

Суд над маладафронтаўцамі Артурам Фінкевічам і Зьмітром Дашкевічам адбудзецца 29 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG