Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДА АНТЫРЭФЭРЭНДУМНАЙ КААЛІЦЫІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ДАЛУЧАЦЦА ТОЛЬКІ З ПАРТЫЯЙ “НАДЗЕЯ”

Альгерд Невяроўскі, Менск

Пра гэта 25 ліпеня заявіў лідэр “Народнай грамады” Мікола Статкевіч на паседжаньні Сацыял-дэмакратычнага саюзу, у які акрамя БСДП уваходзяць Партыя працы і “Надзея”. Спадар Статкевіч гаворыць, што сацыял-дэмакратаў насьцярожвае нежаданьне некаторых лідэраў кааліцыі бачыць у шэрагах гэтага аб’яднаньня партыю жанчын пад кіраўніцтвам Валянціны Матусэвіч.

Мікола Статкевіч прасіў лідэра Партыі працы Аляксандра Бухвостава давесьці гэтую пазыцыю да лідэраў апазыцыйнай пяцёркі. У выпадку, калі асобныя апазыцыйныя лідэры й гэтым разам адмовяццца прымаць у блёк “Надзею”, сацыял-дэмакраты будуць таксама патрабаваць фінансавай празрыстасьці суб’ектаў кааліцыі.

Аднак у выпадку прызначэньня рэфэрэндуму “Народная грамада” будзе каардынаваць свае дзеяньні зь іншымі апазыцыйнымі сіламі, фармальна не ўваходзячы ў кааліцыю.
XS
SM
MD
LG