Газэта выйшла на 8 бачынах накладам 5 тысячаў асобнікаў і цалкам прысьвечаная гарадзенскаму пэрыяду жыцьця Васіля Быкава. Выхад газэты стаўся магчымым дзякуючы дабрачынным ахвяраваньням прыхільнікаў творчасьці пісьменьніка.
Выпуск газэты “Дзень” быў перапынены ў зьвязку з хваробай галоўнага рэдактара Аляксандра Тамковіча. Цяпер рэдакцыйны калектыў узначальвае журналіст Генадзь Барбарыч. Цяперашні нумар газэты выдаўцы называюць пробным. У кіёсках “Саюздруку” ён мусіць зьявіцца толькі на наступным тыдні. Але ад верасьня, калі плянуецца наладзіць сталы выпуск “Дня”, газэта будзе выходзіць тройчы на тыдзень, як і раней.