Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД ПАКІНУЎ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ГАЗЭЦЕ “НАВІНКІ”


Севярын Квяткоўскі, Менск

Газэту “Навінкі” ў Вышэйшым гаспадарчым судзе рэпрэзэнтавала адвакатка Тацяна Станкевіч. Міністэрства інфармацыі вынесла газэце папярэджаньне пасьля атрыманьня адмысловага прадстаўленьня генэральнай пракуратуры. На думку прадстаўнікоў рэдакцыі “Навінак”, ні ў дакумэнце пракуратуры, ні ў дакумэнце Міністэрства інфармацыі ня ўтрымліваецца канкрэтыкі — што менавіта можа пагражаць маральнасьці беларускіх грамадзянаў. Кажа галоўны рэдактар газэты Паўлюк Канавальчык:

(Канавальчык: ) “Прадстаўленьне пракуратуры, на якое спасылаецца Міністэрства інфармацыі, ня ўтрымлівае дакладнага ўказаньня на гэтыя публікацыі”.

Прадстаўніца Міністэрства інфармацыі Лілія Богдан прадэманстравала прысутным у залі судовых паседжаньняў копіі спрэчных артыкулаў. Хаця газэта “Навінкі” цалкам беларускамоўная, у двух загалоўках ужытыя два расейскія словы: адно старое гутарковае, другое з сучаснага слэнгу.

Адвакатка Тацяна Станкевіч прывяла ў прыклад шэраг назваў літаратурных ды кінатвораў, дзе ўжываюцца значна больш грубыя словы, чым тыя, што ўжытыя ў “Навінках”:

(Станкевіч: ) “Вельмі шырока ўжываецца ў кінафільмах, які праглядаюць усе ад малога да вялікага ў гэтай краіне. Якія ідуць па Беларускай тэлевізіі ды іншых”.

Паколькі спрэчныя словы запазычаныя з расейскае мовы, у часе судовага разьбіральніцтва зьвярнуліся да тлумачальнага слоўніка расейскае мовы. Таксама да справы далучылі меркаваньне спэцыяліста: доктара філялёгіі і экспэрта Беларускага ПЭН-Цэнтру Міхася Тычыны. Рэзюмэ заключэньня Міхася Тычыны перагукаецца зь меркаваньнем Тацяны Станкевіч:

(Станкевіч: ) “Тое, што дапушчальнае ў моладзевым асяродку, будзе недапушчальнае й амаральнае ў асяродку людзей сталых. Таму казаць у прынцыпе пра парушэньне маральнасьці ў дадзеным загалоўку, на мой погляд, нельга”.

Але судзьдзя Рагавец не прыняў гэтых аргумэнтаў. Ці адновіцца выхад газэты “Навінкі” пасьля 23 жніўня, залежыць ад Міністэрства інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG