Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДСТАЎЛЕНЫМ ЧЫНОЎНІКАМ НЕЎЗАБАВЕ БУДЗЕ ПРАПАНАВАНАЯ ІНШАЯ ПРАЦА

Ул. інф.

Паводле прэсавай службы кіраўніка дзяржавы, ён заявіў: "Апошнім часам зьявілася шмат домыслаў і, скажам шчыра, несумленных спэкуляцый адносна перастановак ва ўрадзе. Некаторыя "сьвядомыя" і асабліва "дасьведчаныя" назойліва мусіруюць тэзыс аб тым, што звальненьне шэрагу чыноўнікаў зьяўляецца нічым іншым як падрыхтоўкай да нейкіх палітычных падзей, перадусім да рэфэрэндуму. Мушу заявіць шчыра — гэта сапраўдная хлусня! Адбылася замена тых людзей, якія адарваліся ад простага чалавека і забыліся на простую ісьціну: тое, што зароблена, патрэбна выплачваць у час".

Лукашэнка дадаў, што “ранейшы ўрад проста апусьціў рукі”. Разам з тым ён падкрэсьліў, што адстаўкі ня ёсьць нейкімі ганеньнямі службовых асобаў. Лукашэнка сказаў, што яны – “нашы людзі” і што адстаўленым чыноўнікам неўзабаве будзе прапанаваная іншая праца.
XS
SM
MD
LG