Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НОЧ З 22 НА 23 ЛІПЕНЯ МЕНСКІЯ МІЛІЦЫЯНТЫ ЗАТРЫМАЛІ ТРОХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Мінулай ноччу на праспэкце Скарыны былі затрыманыя маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінкевіч і непаўнагадовы Алег Гнечык. Усіх іх адвезьлі ў Савецкі райаддзел міліцыі. У рапартах і пратаколах міліцыянты напісалі, што маладафронтаўцы нецэнзурна лаяліся і аказвалі супраціў пры затрыманьні. Распавядае Зьміцер Дашкевіч:

(Дашкевіч: ) “Вельмі моцна зьбівалі Алега Гнечыка, таму што ён больш актыўна за іншых імкнуўся зьбегчы. Потым і мне з Артурам дасталася, але Алегу больш перапала”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму міліцыянты напісалі, што вы лаяліся матам і аказвалі супраціўленьне?”

(Дашкевіч: ) “Проста не разумею. Звычайна такога ніколі не было. Палкоўнік нам казаў: “Вось, вы гэты бруд ліеце, за замежныя даляры! Я вас усіх перасаджаю на 15 сутак”. Вось так. Я ня ведаю, відаць зрабілі так, каб нас больш пакараць”.

Неапаўнагадовага Алега Гнечыка міліцыянты ўрэшце адпусьцілі, а Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінкевіч правялі ноч у пастарунку. Раніцай іх адвезьлі ў суд.

Судзьдзя Руслан Казадаеў перанес разгляд справы на 29 ліпеня, бо на паседжаньне не зьявіліся сьведкі-міліцыянты. Затрыманыя з-пад варты вызваленыя. Абодвум маладафронтаўцам пагражае да 15 сутак пазбаўленьня волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG