Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ВНУ CЁЛЕТА НЯ МАЮЦЬ ПАПУЛЯРНАСЬЦІ Ў АБІТУРЫЕНТАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

У Віцебскім тэхналягічным унівэрсытэце на 430 месцаў пададзеная 431 заява, а ў Віцебскай вэтэрынарнай акадэміі ды Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце ўвогуле мажлівы недабор навучэнцаў – заяваў пададзена куды меней за колькасьць плянаваных месцаў.

Самы высокі конкурс пакуль што ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Машэрава – 1,4 чалавека на месца, прычым пераважная колькасьць абітурыентаў – жыхары вобласьці, а не абласнога цэнтру.

Віцябляне найчасьцей імкнуцца паступіць на вучобу ў менскія ВНУ, дзе зазвычай вышэйшы ўзровень выкладаньня ды болей магчымасьцяў уладкавацца на працу. Дарэчы, менавіта на праблему наступнага працаўладкаваньня найчасьцей спасылаюцца сёлетнія віцебскія выпускнікі, калі адказваюць на пытаньне: “Чаму ты ня хочаш паступаць у ВНУ?” Шмат хто зь іх мяркуе спачатку ўладкавацца на працу, а адукацыю атрымаць завочна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG