Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЙКЛ КОЗАК ПАКІДАЕ БЕЛАРУСЬ НА ПАЧАТКУ ЖНІЎНЯ


Ул. інф.

У сваім інтэрвію амбасадар ЗША таксама паведаміў, што Вашынгтон ня будзе парашкаджаць прасоўваньню інтарэсаў Беларусі ў Іраку. Ён сказаў, што няма палітычнай забароны новаму ўраду Іраку гандляваць зь Беларусьсю. Паводле амбасадара Козака, Беларусь у Іраку можа мець перавагі, напрыклад, у пытаньні паставак запасных частак для электрагенэратараў. Пры гэтым дыплямат заявіў, што ЗША ня здолелі атрымаць дакладнай інфармацыі, якія менавіта кантракты заключаліся паміж беларускім урадам і рэжымам Садама Хусэйна.

Майкл Козак пакідае Беларусь на пачатку жніўня ў сувязі з заканчэньнем тэрміну яго паўнамоцтваў. Ён будзе працаваць у Бюро па пытаньнях дэмакратыі , правоў чалавека і працы Дзярждэпартамэнту ЗША.

На разьвітаньне ён раіць беларусам выпрацаваць стратэгію руху наперад, замест таго каб проста апэляваць да спачуваньня. “Міжнародная супольнасьць ня хоча чуць адныя скаргі, а хоча пачуць ад беларусаў, якое іх уяўленьне пра шляхі разьвіцьця краіны і як мы можам дапамагчы”, – сказаў амбасадар ЗША Майкл Козак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG