Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ПРАЦЯГНУЦЬ АКАЗВАЦЬ ДАПАМОГУ НЕЗАЛЕЖНЫМ СМІ БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

“Злучаныя Штаты надзвычай пасьлядоўныя ў гэтым пытаньні, я мяркую, што адносна Беларусі гэтая дапамога вельмі неабходная”, – сказаў ён. Амбасадар дадаў, што беларускія ўлады спрабуюць ускладніць гэтую працу, у якасьці прыкладу такіх дзеяньняў ён прывёў закрыцьцё ў краіне Рады міжнародных абменаў IREX і праграмы Іnternetwork, якія аказвалі дапамогу мэдыям.

Майкл Козак падкрэсьліў, што амэрыканская дапамога мэдыям, усталяваньню грамадзянскай супольнасьці і палітычных партыяў будзе рабіцца адкрыта і празрыста. Разым з тым ён ня стаў казаць пра тое, як канкрэтна будзе аказвацца гэтая падтрымка.

Паводле амбасадара Козака Злучаныя Штаты не даюць аніякай фінансавай дапамогі палітычным партыям Беларусі. Што ж тычыцца нематэрыяльнай дапамогі, то паводле амбасадара, “Злучаныя Штаты падтрымліваюць усе палітычныя партыі, якія імкнуцца да дэмакратычных пераменаў – ад Народнага Фронту да камуністаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG