Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯШЧЭ ДВОЕ ВІЦЕБСКІХ СЯБРОЎ АГП АСУДЖАНЫЯ ЗА ЎДЗЕЛ У АКЦЫІ “ХОЧАМ ВЕДАЦЬ ПРАЎДУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Віцебску Марына Марозава вынесла прысуды Эаніце Жаўняровіч ды Фёдару Бакунову. За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі “Хочам ведаць праўду”, якая адбылася 16 ліпеня ды была прысьвечаная зьніклым беларускім грамадзянам, абодвум сябрам АГП абвешчанае судовае папярэджаньне.

73-гадовая спадарыня Жаўняровіч брала ўдзел у розных апазыцыйных акцыях цягам апошніх васьмі гадоў, аднак затрыманая была ўпершыню, і гэтае судовае папярэджаньне першае ў ейным жыцьці. Адрозна ад яе, спадар Бакуноў прайшоў ужо некалькі судовых працэсаў, і гэткае рашэньне судзьдзі было для яго цалкам нечаканае.

(Бакуноў: ) “Я не чакаў такога, я думаў, што мяне адразу забяруць, і самае лёгкае пакараньне, якое мяне чакае, гэта сутак 15 арышту, а самае цяжкае — “мінімалак” 100 штрафу! Я меў пяць затрыманьняў, чатыры суды апроч вось гэтага. Былі папярэджаньні, былі 10 сутак пазбаўленьня волі… Цяпер я бачу, што бываюць розныя судзьдзі, некаторыя зь іх пачынаюць нас разумець, і я проста ўсьцешаны ды ўдзячны такім судзьдзям”.

У пацьверджаньне сваіх словаў спадар Бакуноў згадаў, што ягоны сябар ды паплечнік Руслан Голубеў рашэньнем іншае судзьдзі, Сьвятланы Дутчанкі, быў адразу з судовае залі скіраваны ў ізалятар часовага ўтрыманьня на двое сутак. Сёньня Руслан Голубеў ужо вызвалены з-пад варты.

А 24 ліпеня мае адбыцца суд яшчэ над адным удзельнікам акцыі “Хочам ведаць праўду”, сябром АГП Уладзімерам Семенчуковым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG